Чарга фураў на польскім памежным пункце «Кукурыкі» ў бок Беларусі дасягнула амаль 50 км. Гэта бачна са спадарожнікавага здымка за 9 красавіка 2024 году з сэрвісу Planet.com. Чарга праходзіць праз горад Белая Падляшская і амаль дасягае польскага гораду Мендзыжэца Падляшскага.
«Кукурыкі» — адзіны памежны пераход паміж Беларуссю і Польшчай, праз які могуць праязджаць фуры.
Паводле дадзеных Нацыянальнай падатковай управы Польшчы ў Любліне, 9 красавіка ўезду ў Беларусь усё яшчэ чакалі каля 1100 грузавікоў. На сённяшні дзень чарга застаецца прыкладна такая самая. З улікам «буферных зонаў» — населеных пунктаў, дзе нельга пакідаць грузавікі — яна расцягнулася на 40 км.
Нагадаем, зараз на польска-беларускай мяжы функцыянуюць толькі два пункты пропуску: Кукурыкі/Казловічы — для грузавога транспарту і Цярэспаль/Брэст — для легкавога.
Беларускае Радыё Рацыя