BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чарговая акцыя беларусаў у Варшаве

У Варшаве ля помніка Каперніку прайшла чарговая акцыя беларусаў. 

Прадстаўнікі беларускай дыяспары прыйшлі, каб успомніць забітых Рамана Бандарэнку, Алеся Пушкіна, якім на пачатку жніўня магло б споўніцца 35 і 59 гадоў. Выступоўцы выказалі салідарнасць з палітвязнямі і шкадаванне, што ніхто з беларускіх палітзняволеных не аказаўся ў спісе абмененых.

Кажа прадстаўнік Руху Салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык:

–  Тэмы падымаліся розныя, натуральна падымаліся і тэмы абмену, і тэмы “Белсата”, таму што “Белсат” знішчаюць, і беларусы катэгарычна супраць гэтага. Была расцяжка, прысвечаная Раману Бандарэнку, таму што 1 жніўя – гэта дзень яго народзінаў. На вялікі жаль, ён у нябеснай Беларусі ўжо, але беларусы Варшавы памятаюць пра ахвяры нашай нацыі, і мы ніколі не даруем забітых лукашэнкаўска-пуцінскай бандай.

Акцыя скончылася праз гадзіну агульным здымкам. Але людзі яшчэ пэўны час стасаваліся між сабой, слухалі беларускую музыку.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя