Беларусы Вільні і Варшавы ініцыявалі правядзенне акцый, cкіраваных на тое, каб чарговы раз прыцягнуць увагу польскіх уладаў да вострай праблемы палітвязняў у Беларусі і прапанаваць ім разгледзець магчымасць ультыматуму рэжыму Лукашэнкі. Умовай трэба паставіць наступнае:
Вызваленне ўсіх палітвязняў, альбо спыненне чыгуначнага руху праз беларуска-польскую мяжу грузавых цягнікоў.
“Усе мы добра ведаем, што праз польскую чыгунку з тэрыторыі Беларусі ідзе большасць тавараў з Расеі і Кітаю, таму спыненне руху было б сапраўды значным і адчувальным абмежаваннем.
Мы лічым, што жыццё і здароўе тысяч беларускіх палітвязняў вартае такіх палітычных крокаў”.
Беласток далучаецца да ініцыятывы.
Акцыя адбудзецца 19 лютага а 14:00 каля ўправы Падляшскага ваяводства.
Адрас: Міцкевіча, 3
Мы атрымалі дазвол на правядзенне акцыі ад уладаў горада.
Падчас акцыі мы перадамо Падляшскаму ваяводу ліст з просьбай да ўрада Польшчы выставіць ультыматум рэжыму Лукашэнкі.
Далучайцеся!
Беларуская дыяспара Беластоку