27 траўня а 19-й гадзіне на плошчы каля помніка Ежы Папялушку ў Беластоку адбудзецца акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам.
8 лютага 2023 года журналіст і актывіст Саюза палякаў Беларусі быў засуджаны лукашэнкаўскім судом на 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за «распальванне варожасці» і «рэабілітацыю нацызму», а таксама за дзеянні, «якія заклікаюць да ўвядзення санкцый». Анджэй быў арыштаваны 25 сакавіка 2021 года і знаходзіцца за кратамі ўжо 38 месяцаў.
Арганізатары акцыі: Саюз палякаў Беларусі і Падляшскі аддзел Таварыства «Wspólnota Polska»