BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чарговая акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам у Беластоку

Журналіст і актывіст Саюза палякаў на Беларусі Анджэй Пачобут знаходзіцца ў зняволенні ўжо 46 месяцаў. І ўвесь гэты час у Беластоку штомесяц праходзяць акцыі салідарнасці з ім і тысячамі іншых палітзняволеных у Беларусі.

Гаворыць віцэ-старшыня Саюза палякаў на Беларусі – Марэк Занеўскі і іншыя ўдзельнікі чарговай такой акцыі.

– Сорак шосты раз я тут. Побач з гэтым плакатам каля помніка Ежы Папялюшкі. Я стаю каля гэтага мікрафона з той жа мэтай — кожны раз нагадваць пра рэпрэсіі, якія ўсё яшчэ працягваюцца ў Беларусі, нагадваць пра палітычных вязняў, якіх, на жаль, не становіцца менш. У Беларусі нагадваем пра нашага агульнага сябра Андрэя, які, як і астатнія добрыя, сумленныя людзі, якія зараз церпяць за свае погляды, за сваю пазіцыю і паказваюць, як заставацца сапраўднымі, годнымі людзьмі.

Часам падумаеш: што можна сказаць? Кожны месяц мы кажам амаль тое ж самае на гэтых акцыях, бо ў Беларусі нічога не змяняецца, у Беларусі працягваюцца рэпрэсіі, працягваюцца суды. Хтосьці выходзіць з турмы, каго-то вызваляюць. Лукашэнка амністуе людзей, але на іх месца становяцца новыя палітычныя вязні, і гэта адбываецца зноў і зноў, на жаль, не спыняецца. Таму мы таксама тут, працягваем прыходзіць, гаварыць пра палітычных вязняў. Гаварыць пра сітуацыю ў Беларусі, і будзем працягваць, бо калі мы гэтага не будзем рабіць, ніхто іншы не зробіць. Гэта наш святы абавязак.

Што тычыцца сітуацыі з Андрэем, то, на жаль, няма шмат чаго сказаць. Андрэй па-ранейшаму знаходзіцца ў турме ў Новаполацку, ён усё яшчэ ў камеры, у так званым ППК, не атрымлівае перадач ад сям’і, пазбаўлены гэтага…

Два гады таму 8 лютага 2023 года Анджэй Пачобут быў засуджаны да 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Ад гэтай пары ён знаходзіцца ў наваполацкай калоніі.

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя