BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чарговая група расейскіх ваенных дронаў залятала ноччу ў беларускае неба

Мінімум восем расейскіх дронаў за ноч заходзілі ў Беларусь, два з іх зніклі, паведамляе маніторынгавы праект «Беларускі гаюн».

Уначы 12 лістапада зафіксавана як мінімум восем заходаў расейскіх дронаў-камікадзэ тыпу «шахед» у Беларусь з тэрыторыі Украіны. Дроны праходзілі праз «беларускі калідор”, заляталі ў напрамку Брагіна і Гомеля.

Першы заход быў у 01:10 у раён Брагіна і далей праз Чарнобыльскую зону на поўнач Кіеўскай вобласці, апошні ў 05: 49.

Дакладна пацверджаны вяртанне ў паветраную прастору Украіны чатырох з васьмі зафіксаваных за ноч дронаў. Паводле звестак паветраных сіл УСУ, за ноч у Беларусь паляцелі і зніклі два БПЛА. Хутчэй за ўсё, у Беларусі страчаныя 2 дроны, якія ў 02:57 і 03:00 заляцелі праз Асарэвічы ў напрамку Брагіна.

Авіяцыя ВПС РБ не падымалася.

Беларускае Радыё Рацыя