BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чарговая прэзентацыя кнігі “Шаптухі. Народная рэлігійнасць на Падляшшы” у Беластоку

Аб’яднанне 100-годдзя жанчын у Беластоку зладзіла аўтарскую сустрэчу з Эвелінай Садановіч – аўтаркай кнігі “Шаптухі. Народная рэлігійнасць на Падляшшы”.

Кажа арганізатар, прадстаўніца Аб’яднання Віта Кацюбайла:

– Мы, як жанчыны, любім такія цікавыя традыцыі – нашыя старыя спевы, і любім гісторыю, якая развівалася на Падляшшы. Таму мы запрасілі Эвеліну Садановіч, каб яна прадставіла сваю кнігу, расказала як яна працавала над ёй, расказала пра жанчын, якія на сённяшні дзень жывуць у нашым рэгіёне і дапамагаюць людзям, кожная ў свой спосаб.

Гасцей сустрэчы чакалі займальныя аповеды пра духоўную спадчыну Падляшша, камунікацыя з аўтаркай кнігі і аўтограф-сесія. Кнігу Эвелінай Садановіч “Шаптухі” можна набыць на сайце выдавецтва Універсітэта ў Беластоку.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя