Тры асобы загінулі і яшчэ тры былі параненыя раніцай у сераду ў выніку расейскага ракетнага абстрэлу Адэсы на поўдні Украіны, паведаміў у Telegram кіраўнік Адэскай абласной улады Алег Кіпер. Гэта чарговая расейская атака на гэты партовы горад за апошнія дні — у панядзелак расейская ракета трапіла ў навучальную ўстанову ў Адэсе, забіўшы пяць чалавек.
