BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чарговы беларускі Арт Маркет у Варшаве адбудзецца 19 траўня

Беларускі Арт Маркет ад Art Craft House адбудзецца ў Варшаве ў нядзелю, 19-га траўня.

“Да падзеі мы рыхтуем сюрпрызы і падарункі”, – распавядаюць арганізатаркі мерапрыемства Марыя Кашапава і Любоў Шыбаршына.

– Гэта будзе маркет, які сімвалізуе нашу вясну. Гэта першае паўгоддзе нашай працы. Затым у нас будзе досыць працяглы перапынак – паўтара месца, і наступны будзе толькі на Купалле.

РР: На папярэднім Арт Маркеце, які адбываўся на пляцоўцы “Scena Chmielna”, у вас таксама былі і палякі. Ці заўважаеце вы, з якімі выбарамі палякі ўжо стукаюцца да вас?

Гэта могуць быць самыя розныя вырабы. Гэта можа быць біжутэрыя, гэта можа быць мыла. На мінулым маркеце ўдзельнічаў рамеснік, якія вырабляе паясы са скуры.

Арт Маркет пройдзе ў беларускім клубе “Scena Chmielna” (Nowy Świat 27a) з 11:00 да 19:00.

Цалкам матэрыял:

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя