Адразу па некалькіх накірунках вораг працягвае свой наступ, а ўкраінцы добра контраатакуюць. Адпаведна пэўныя поспехі ўкраінскага войска бачныя на мапе діпстэйт ды ў аналізе вайсковых аглядальнікаў, – перакананы дырэктар Праграмы расейскіх і беларускіх даследаванняў аналітычнага цэнтру «Рада знешняй палітыкі «Украінская прызма» Яраслаў Чарнагор:
– Расея працягвае ранейшыя наступы. Але я не бачу новых магчымасцяў у Расеі ўзманіць гэтыя наступы. Магчыма яны знойдуць нейкія дадатковыя рэзервы. Але гэта малаверагодна. Хіба яны агучаць мабілізацыю і набяруць новых людзей. Тады магчыма ўзмацніцца з іх боку наступ.

Афіцыйна ваенны стан ва Украіне будзе доўжыцца да пачатку траўня бягучага года. Дата новага перамоўнага раўнда паміж Расеяй, ЗША і Украінай пакуль што не прызначаная.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






