З чэрвеня Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку пачне працаваць у новым памяшканні. Гаворка ідзе пра будынак плошчай каля 400 кв. м. па вуліцы Варшаўскай, 1а, які адкрые новы этап у дзейнасці ўстановы.

Пра гэта паведаміў падчас прэс-канферэнцыі 18 сакавіка сябра Маршалкоўскай Управы Яцэк Пярунэк, які адзначыў, што раней цэнтр дзейнічаў у будынку па вуліцы Кілінскага, аднак з развіццём установы гэтая прастора стала недастатковай:
-Мы падпісалі дамову з уладальнікам камяніцы. Гэта будзе сядзіба Цэнтру беларускай культуры ў Беластоку. Пакуль часова.
Дырэктар Цэнтра Анатоль Вап упэўнены, што пераезд значна палепшыць працу на карысць беларусчыны Падляшша:
–Мы мелі толькі памяшканне адміністрацыйнае. Не мелі магчымасці ладзіць там ніякіх культурных мерапрыемстваў. Тут ужо будзе такая магчымасць. Будзе даступны беларускі архіў, наш вялікі кнігазбор беларускіх кніжак, часопісаў. Можна будзе гэтым карыстацца.
Новая сядзіба мае часовы характар. У будучыні Цэнтр беларускай культуры плануюць перанесці ў камяніцу на вуліцы Міцкевіча, якая пакуль патрабуе капітальнага рамонту.
Цалкам гутарка:



Беларускае Радыё Рацыя






