BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

ЦБС у Варшаве рыхтуецца сустракаць палітвязняў

Цэнтр Беларускай Салідарнасці ў Варшаве рыхтуецца сустракаць палітвязняў, якія былі вызваленыя з-за кратаў у суботу, 13 снежня.

“У нас няма яшчэ дакладнай інфармацыі наконт іх прыезду, але мы ў чаканні”, – распавядае дырэктарка ўстановы Хэлена Нядзьвецка.

– Чакаем вызваленых палітвязняў ужо некалькі дзён, бо, на жаль, на сённяшні дзень, ніхто дакладна не можа сказаць, у які менавіта дзень яны прыедуць, але мы ў ЦБС знаходзімся ад 8-й раніцы да 12-й уначы. Бо чакаем якую-небудзь свежую інфармацыю. І з нашага боку будзе дапамога – засяленне ў гатэлі, мы хочам кожнаму вызваленаму палітвязню даць асобны нумар, пажадана з кухняй.

Акрамя таго, ЦБС прапануе экс-палітвязням псіхалачную падтрымку, курсы польскай мовы і дапамогу ў легалізацыі.

Дзеячка нагадала, што па такую дапамогу ў ЦБС могуць звяртацца і тыя палітзняволенныя, якія былі вызваленныя раней.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацы