У Галерэі імя Слендзінскіх у Беластоку адбыўся фінісаж фотапраекта «Chanajki. Raport z ciemnej strony miasta», які стаў спробай аднавіць вобразы крымінальнага свету з раёна Ханайкі — паўрэальных, паўміфічных фігур, што захаваліся толькі ў газетах, забытых успамінах і гарадскіх легендах.

Падчас фінісажу куратар праекта Дарыюш Шада-Бажышкоўскі зладзіў экскурсію па выставе:
– Нават сёння можна сярод жыхароў Беластоку сустрэць такое меркаванне, што жывем на Ханайках. Да вайны гэта быў вельмі жывы, багаты на розныя легенды, раён, дзе сёння знаходзіцца Опера, вуліцы Адэская, Млыновая, ажно да Кракаўскай.
Беларусы, якія ўдзельнічалі ў імпрэзе, высока ацанілі і самую выставу, і будынак сінагогі Цытронаў, які быў рэвіталізаваны пад размяшчэнне музея:
– Цудоўнае месца, там ёсць захаваныя помнікі мінулага, і хацелася каб яны не проста ўражвалі, але яшчэ і функцыянавалі са сваімі нейкімі цікавымі для людзей функцыямі.
– Не хапае такога ў Беларусі, бо гэта вельмі значная чалавечая і культурная супольнасць.

Адмысловым момантам мерапрыемства стала прэзентацыя кампазіцыі «Szemranki» ад рэпера Міхара Цырука, які натхняўся крымінальнымі гісторыямі міжваеннага Беластока.
Цалкам матэрыял:









Беларускае Радыё Рацыя