У межах выставы “НІВА | Фотаздымкі” з нагоды 70-годдзя Тыднёвіка беларусаў у Польшчы “Ніва” Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку і Падляшскі музей запрашаюць на шэраг адукацыйных і культурных мерапрыемстваў, прысвечаных гісторыі беларускай прэсавай фатаграфіі ХХ стагоддзя.
Месца правядзення: Ратуша ў Беластоку (Рынак Касцюшкі, 10).

Інтэрактыўныя заняткі “Ніва– здымкі, словы, гісторыі” для вучняў пачатковых школ
1 сакавіка – 24 красавіка 2026 г.
Вядучая: Ганна Харабін
Працягласць: 60 хвілін
Колькасць удзельнікаў: да 25 чалавек
Кошт: 10 зл. з чалавека (з Картай вялікай сям’і – 5 зл.)
Падчас заняткаў вучні пазнаёмяцца з архіўнымі нумарамі ?Нівы? і даведаюцца, як газета на працягу сямі дзесяцігоддзяў дакументавала жыццё беларускай супольнасці на Беласточчыне. Удзельнікі будуць аналізаваць фотаздымкі і загалоўкі, даведаюцца пра працу журналістаў і фотарэпарцёраў, а таксама паспрабуюць сябе ў ролі архівістаў.
Завяршэннем стане стварэнне ўласнай паштоўкі ў тэхніцы калажу з выкарыстаннем архіўных матэрыялаў.
Запіс: тэл. 516 141 960
Сямейныя ўік-энды “Наша газета – гісторыі сем’яў і грамадства”
14 і 15 сакавіка 2026 г., 11:00
Для дзяцей 5–12 гадоў разам з апекунамі
Працягласць: каля 90 хвілін
Колькасць месцаў: 10 дзяцей + апекуны
Кошт: 12 зл. – дзіця, 5 зл. – апякун
(з Картай вялікай сям’і – 6 зл. дзіця, 3 зл. – апякун)
Майстар-класы прысвечаныя таму, як газета “Ніва” фіксавала штодзённасць, традыцыі і падзеі беларускай супольнасці. Удзельнікі пазнаёмяцца з архіўнымі матэрыяламі і створаць уласную “сямейную газету” з фатаграфіямі, малюнкамі і калажамі.
Запіс: тэл. 516 141 960
Куратарская экскурсія па выставе”НІВА | Фотаздымкі” (на беларускай мове)
15 сакавіка 2026 г., 12:00
Уваход – па кошце квітка ў музей
Колькасць месцаў абмежаваная
Сустрэча будзе выдатнай магчымасцю паглядзець на прадстаўленыя на выставе працы праз прызму постацяў іх аўтараў, а таксама гістарычных і сацыяльных рэалій, у якіх яны ствараліся. Удзельнікі пазнаёмяцца з фоталетапісам штодзённасці беларускай супольнасці Падляшша і адкрыюць для сябе шматпланавыя гісторыі, схаваныя ў кадрах архіўнай прэсавай фатаграфіі.
Запіс: па тэлефоне: 516 141 960
Выстава ?НІВА | Фотаздымкі? працуе ў Ратушы (Рынак Касцюшкі, 10, Беласток) да 26 красавіка 2026 года.






