BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Цэнтр беларускай культуры запрашае на Дзень дзіцяці з культурай у Беластоку

У нядзелю, 1 чэрвеня, з 16-й да 20-й гадзіны каля Падляшскай оперы і філармоніі адбудзецца свята “Дзень дзіцяці з культурай”, арганізаванае Падляшскім інстытутам культуры.

Удзел у ім возьмуць установы з усяго рэгіёну, у тым ліку Цэнтр беларускай культуры, які падрыхтаваў асаблівую праграму для дзяцей і сем’яў. Кажа супрацоўніца Цэнтра Юлія Сівец:

-Запрашаем і дзяцей, і дарослых. Па-першае, будуць сустрэчы з лялькамі са спектакля  “Wicia” да 100-годдзя пісьменніка для дзяцей Віктара Шведа. Таксама будуць забавы з саломкай, можна будзе зрабіць сучаснае ўпрыгожанне. Таксама ў праграме заданні – можна будзе пазнаёміцца з героем нашых адукацыйных забаў навучання беларускай мовы – гэта Зубранаятка Бронік. Будуць якраз размалёўкі.

У праграме таксама канцэрты, танцы, гульнявыя зоны, прысмакі.  На сцэне выступяць хор і балетная школа Падляшскай філармоніі, фальклорныя гурты, ілюзіяніст, а напрыканцы – цудоўны сямейны канцэрт “Байкі, казкі, казачкі”. Уваход вольны.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота ЦБК