BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Цэнтр “Сустрэча” збірае падарункі для ўкраінскіх дзетак

Валанцёрскі цэнтр “Сустрэча” ў Кіеве запрашае беларусаў далучыцца да збору падарункаў для ўкраінскіх дзетак, што пацярпелі ад расейскай агрэсіі. Падарункі будуць перададзены дзеткам падчас свята Святога Мікалая.

Фота: ukraina.info

Распавядае беларуская валанцёрка Алена Жаркевіч:

-Валанцёрскі цэнтр “Сустрэча” запрашае ўсіх беларусаў далучыцца да віншавання ўкраінскіх дзетак, у якіх родныя загінулі на вайне праз расейскую агрэсію. Павіншаваць дзетак можна праз наш валанцёрскі цэнтр, праз Беларускі аўтаполк, які кожны тыдзень ездзіць ва Украіну з Польшчы. У Варшаве падарункі можна пакінуць у Музеі Вольнай Беларусі, у Вільні гэта можна зрабіць у “Замку”. А ўсе астатнія гарады – у нас ёсць магчымасць прыняць падарункі ў Познані, Лодзі, Беластоку, але гэта  праз асабістыя кантакты.

Алена распавяла, што  у 2022 годзе беларусы ва Украіне віншавалі дзетак, якіх вывезлі з-пад Бахумута і чые бацькі загінулі там.  У наступныя гады беларусы арганізоўвалі паездкі у Херсон, Харкаў, Чарнігаў.  Надыйшоў час для новага збору на Мікалая і Новы год.   Для «Сустрэчы» гэта добрая традыцыя і  Гэты год не павінен  стаць выключэннем.

Беларускае Радыё Рацыя