BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Цэнтры інтэграцыі замежнікаў на Падляшшы: падтрымка мігрантаў або пагроза бяспецы?

У Беластоку прайшла прэс-канферэнцыя, на якой былі агучаныя асноўныя моманты вакол спрэчак адносна стварэння Цэнтраў інтэграцыі замежнікаў на Падляшшы.

Маршалак Падляшскага ваяводства Лукаш Пракорым паведаміў, што гэтыя цэнтры будуць аказваць падтрымку легальным мігрантам, у тым ліку грамадзянам Беларусі і Украіны, і не стануць месцам прыбывання нелегальных мігрантаў, якія трапляюць на тэрыторыю Польшчы:

– Там могуць знаходзяцца замежнікі, якія легальна прыбываюць у Польшчы. Па-другое, там яны змогуць займацца вывучэннем польскай мовы, польскай культуры і гісторыі. А таксама змогуць атрымаць дапамогу юрыдычную, дапамогу псіхалагічную, а таксама дапамогу ўладаў праз супрацоўнікаў ваяводства.

Удзельнік прэс-канферэнцыі, дырэктар Ваяводскага бюро працы Хуберт Астаповіч, яшчэ раз падкрэсліў значнасць замежнікаў, у тым ліку і беларусаў, для падляшскага і польскага рынкаў працы:

– На працягу ўсяго 2024 года 40741 замежнікаў атрымалі дапамогу. Сярод тых 40 тысяч найбольшую групу складаюць беларусы. Другую групу складаюць украінцы. Дзякуючы замежнікам, павялічваюцца ўнёскі ў фонды сацыяльнага забеспячэння, павялічваюцца аб’ёмы выплат падаткаў на прыбытак.

Напярэдадні прэс-канферэнцыі пад сценамі Маршалкоўскай управы адбыўся пікет, арганізаваны прыхільнікамі партыі «Канфедэрацыя», якія выказалі сваю занепакоенасць магчымымі злачынствамі, звязанымі з мігрантамі. Яны заявілі, што стварэнне цэнтраў інтэграцыі замежнікаў можа паўплываць на бяспеку рэгіёна, і выступілі супраць іх з’яўлення.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя