BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чэргі на беларуска-польскай мяжы амаль зніклі

Дарога з Менска ў Варшаву на аўтамабілі сёння займае 12 гадзін. З іх (усяго) пяць гадзін вандроўнікам спатрэбіцца на тое, каб прайсці абедзве межы. “Фантастыка па цяперашніх часах”, — піша адзін з кіроўцаў у чаце, дзе абмяркоўваюць перасячэнне межаў Беларусі з краінамі Еўрасаюза.

Іншыя расказваюць, што правялі на мяжы каля сямі гадзін. І гэта ўсё роўна няшмат у параўнанні з суткамі, якія даводзілася стаяць у зоне чакання ўсяго месяц таму. У зваротным напрамку атрымліваецца яшчэ хутчэй. Раніцай на мытны і памежны кантроль спачатку ў Тэрэспалі, а потым у Берасці аўтамабілісты марнавалі ўсяго гадзіну. Аўтобусы праходзяць мяжу павольней. У польскім напрамку на гэта сёння спатрэбіцца каля 11 гадзін, у беларускім — каля 6 гадзін.