BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чэргі на мяжы з Польшчай: больш за 2300 аўтамабіляў чакаюць выезду

На пункце пропуску «Брэст» застаюцца вялікія чэргі на мяжы з Польшчай. Паводле дадзеных Дзяржаўнага памежнага камітэта, на 12 гадзін ў чарзе знаходзіліся 2335 легкавых аўтамабіляў і 46 аўтобусаў.

Хоць колькасць аўтобусаў у чарзе паменшылася ў параўнанні з папярэднімі днямі, калі іх налічвалася больш за 100, сітуацыя з легкавымі аўтамабілямі па-ранейшаму застаецца напружанай. Напярэдадні чарга дасягала 2500 машын. Прычынамі затораў, на думку беларускага боку, з’яўляецца павольнае афармленне транспарту польскімі службамі. Паведамляецца, што за мінулыя суткі палякі аформілі толькі 40% аўтобусаў і 30% легкавых аўтамабіляў ад магчымага аб’ёму.