
Калі да чэргаў з аўтобусаў на беларуска-польскай мяжы беларусы ўжо прызвычаіліся, то для літоўскага кірунку гэта не стандартная сітуацыя. Некаторыя стаяць на мяжы ўсю ноч. Падарожнікі, якія 13 чэрвеня ехалі з Вільні ў Менск, кажуць, што аўтобус адправіўся з віленскага вакзалу на чатыры гадзіны пазней за расклад.Пры гэтым у бок Беларусі аўтобус перасёк мяжу менш чым за дзве гадзіны. Гэта ў некалькі разоў хутчэй, чым з Беларусі ў Літву. Цягам апошніх дзён найлепшы вынік, якім дзеляцца падарожнікі ў адмысловых чатах, – 9-10 гадзін з Менска да Вільні.
Беларускае Радыё Рацыя