BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Цэзары Цеслюкоўскі: На Сейміку абмяркуем павелічэнне квотаў на ўтрыманне Цэнтра беларускай культуры

У пятніцу 20-га снежня ў Беластоку пройдзе чарговае і апошняе ў гэтым годзе паседжанне Сейміка Падляшскага ваяводства. Сярод  асноўных пытанняў — другое чытанне бюджэта ваяводства на 2025 год.

Пра мажлівыя змены артыкулаў бюджэта распавёў старшыня Сейміка Падляшскага ваяводства Цэзары Цеслюкоўскі:

-Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку – гэтая ініцыятыва будзе пашырана, у бюджэце на будучы год знойдуцца сродкі і на інвестыцыйныя выдаткі, і адначасова на ўтрыманне і бягучую працу. І можна спадзявацца, што частка гэтай дзейнасці, накіраваная на меншасць, будзе яшчэ большай. Яшчэ былі прапановы радных, каб павялічыць гэтыя сумы, і яны будуць крыху павялічаныя. І таму гэта будзе больш за 2 млн злотых.

Чарговае паседжанне Сейміка Падляшскага ваяводства адкрыта для зацікаўленых і будзе адпаведна транслявацца ў фармаце анлайн. Пачатак паседжання 20-га снежня, а 10-й, па адрасе: Беласток, вул. Кардынала Стэфана Вышынскага, дом 1.

Праграма дня: https://podlaskie.eu/samorzad/viii-sesja-sejmiku-wojewodztwa-podlaskiego.html

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя