Хаб «Новая Зямля» ў Беластоку абвяшчае другі набор на інтэграцыйныя курсы для беларусаў.

Пра тое, на каго скіраваныя гэтыя курсы, распавядае Надзея Салаўёва, прадстаўніца хаба «Новая зямля»:
-Праграма для людзей, якія жывуць на тэрыторыі Падляшша, паўнагадовыя. Людзям, якім трэба тут пачаць больш-менш нармальнае жыццё.
Па словах Надзеі, падчас праграмы таксама магчыма падцягнуць сваю польскую мову, бо будуць і моўныя курсы:
-У каго якія патрэбы, мы індывідуальна падыходзім і дапамагаем альбо кансультацыямі спецыялістаў, альбо прафесійнымі курсамі, альбо курсамі польскай мовы.
Каб даведацца падрабязней пра інтэграцыйную праграму, Надзея запрашае завітаць ў прастору Хаба «Новая Зямля» (Św.Rocha 5/32, уваход злева ад аркі, 2 паверх).
Цалкам размова:
Беларускае Радыё Рацыя






