BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Хаб «Новая Зямля» запрашае на майстар-класы малявання беларускай міфалогіі

Беластоцкі Хаб «Новая Зямля» запрашае на майстар-класы па спалучэнні беларускай міфалогіі і хуткае маляванне.

Кажа вядоўца курса, мастачка з Гародні Таццяна Калач:

Школа па спалучэнні беларускай міфалогіі і хуткіх скейчаў. Яна ладзіцца ў памяшканні хаба «Новая Зямля». Тут у нас няма абмежаванняў па ўзросту. Могуць прыходзіць і дзеці, і дарослыя. Калі будзе даволі шмат людзей, ты мы, хутчэй за ўсё, падзелімся на групы. А пакуль што мы не проста малюем, мы прыдумляем свае гісторыі на аснове беларускай міфалогіі. Мы іх ілюструем і вучымся дазнавацца новага і адразу прымяняць гэтыя веды на практыцы.

Майстар-класы будуць адбывацца кожны чацвер у 16:00 у Хабе “Новая Зямля”. Удзел бясплатны. Досвед у маляванні не абавязковы.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя