BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Хаб «Новая зямля» запрашае на выступ музычна-тэатральнага гуртка «Беларусікі»

Беларускі хаб “Новая зямля” у Беластоку запрашае сёння на выступ музычна-тэатральнага гуртка “Беларусікі”.

Дзеці падрыхтавалі пастаноўку па матывах п’есы Васіля Калача і Надзеі Нікалаевай “Чорт і калядкі”. Таксама можна будзе далучыць дзяцей да падрыхтоўкі наступных выступаў. Запіс адкрыты для ўсіх ахвотных.

Запрашаем вашае дзіця на заняткі, дзе яно зможа раскрыць свой творчы патэнцыял і знайсці новых сяброў. Мы вучым дзяцей не толькі выкананню беларускіх традыцыйных песень, але і важным навыкам каманднай працы – прапануюць арганізатары. Пачатак выступу сёння а 15-ай.

Арганізатары