BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Харкаўская аперацыя акупантаў правалілася

Расейскай арміі не ўдалося рэалізаваць іхную Харкаўскую аперацыю. Гэта канстатаваў украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. Цытата:

«Максімальна цяпер іх стрымліваем і знішчаем расейскія падраздзяленні, якія заходзяць на нашу зямлю і тэрарызуюць Харкаўшчыну». Зяленскі паведаміў, што Харкаўскі напрамак узмоцнены і будзе яшчэ больш узмоцненая.

Ён таксама заявіў аб рабоце над тым, каб забяспечыць большую колькасць рэзерваў украінскай арміі. У амерыканскім ISW лічаць, што папаўненне акупацыйнай арміі навабранцамі не дазволіць РФ праводзіць маштабныя наступальныя аперацыі ўлетку на некалькіх напрамках. Новыя рэзервы хутчэй за ўсё будуць недастатковымі. Расейскаму ваеннаму камандаванню, верагодна, давядзецца выбраць адзін асноўны напрамак падчас магчымай летняй наступальнай аперацыі.

Беларускае Радыё Рацыя