BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

ХХ Падляшскі фестываль навукі і мастацтва юбілейны

Сёлетні Падляшскі фестываль навукі і мастацтва юбілейны — ён адбудзецца ў 20 раз. Для ўдзельнікаў запланавана каля 500 мерапрыемстваў, дзякуючы якім з’явіцца магчымасць бліжэй пазнаёміцца з дзейнасцю ўніверсітэтаў Падляшша.

Пра фестываль распавяла прарэктар па навуцы і міжнародным супрацоўніцтве Беластоцкага ўніверсітэта Ізабэла Свенціцкая:

Фестываль пачнецца 10 мая і будзе доўжыцца да 19 мая. 8 дзён неверагодных падзеяў, артыстычных і навуковых забаваў. Запрашаем да ўдзелу ў фестывалі. Фестываль у гэтым годзе арганізаваны пры падтрымцы вялікай колькасці партнёраў. Таму сёлета будзе магчымасць узяць удзел у нашым фестывалі не толькі ў Беластоку, але таксама ў Ломжы, Гайнаўцы, Сувалках, Клеасіне і ў Вільні.

Рэгістрацыя на мерапрыемствы ўжо распачалася — запісацца можна на сайце фестываля. У фестывалі возмуць удзел Вышэйшая школа эканомікі, музычны Універсітэт імя Фрэдэрыка Шапэна, Беластоцкая палітэхніка ды іншыя.

Беларускае Радыё Рацыя