BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Хоспіс у Макаўцы працуе і шукае людзей з вялікімі сэрцамі

У вёсцы Макоўка на Падляшшы працуе першы вясковы стацыянарны хоспіс у рэгіёне — Хоспіс імя Прарока Іллі, створаны з ініцыятывы доктара Паўла Грабоўскага і яго Фонду. Гэта месца, дзе цяжкахворыя і самотныя людзі з сельскай мясцовасці атрымліваюць комплексную  дапамогу.

Як падкрэслівае доктар Павел Грабоўскі, працоўныя вакансіі ў Хоспісе ў Макоўцы адкрыты і для грамадзян Беларусі:

– Яны мусяць мець дыплом, каб маглі тут працаваць. Нам патрэбныя лекары, медыцынскія сёстры, нам вельмі патрэбны псіхолаг, нам патрэбны людзі для працы ў стацыянарным хоспісе, то бок тут, у Макоўцы, куды яны будуць прыязджаць на працу. Але таксама нам патрэбныя і людзі для хатняга хоспісу.

Як стаць валанцёрам у хоспісе тлумачыць спецыялістка па PR Аніта Аксентовіч:

–  Паглядзіце месца, паслухайце, што кажуць пацыенты, ці адпавядае патрабаванням і ці знойдзе будучы валанцёр падыход. Калі ўстанаўліваецца кантакт, ён звязваецца з нашай каардынатаркай валанцёраў Эвелінай, і яна ўжо тлумачыць, што трэба рабіць. Ёсць сустрэча з псіхолагам, псіхолага таксама праводзіць гутарку і вызнача, ці падыходзіць чалавек у якасці валанцёра або не.

Хоспіс імя Прарока Іллі ў Макаўцы дзейнічае з 2011 года як хатняе хоспіснае служэнне, а ў 2022 годзе адкрылася першае стацыянарнае аддзяленне. Каб трапіць у Хоспіс, неабходна мець накіраванне ад лекара — напрыклад, сямейнага ці спецыяліста. Паслугі хоспісу фінансуюцца праз Нацыянальны Фонд Здароўя (NFZ), таму для пацыента яны бясплатныя.

 Калі вы хочаце дапамагчы — як медык, сацыяльны работнік ці проста чалавек, гатовы дапамагчы старым і цяжкахворым — звяжыцеся з хоспісам праз сайт hospicjumeliasz.pl або на тэлефон Фонду.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Беларускае Радыё Рацыя і I FHP