З панядзелка Беласток цэнтр грамадскай актыўнасці па вул. Святы Роха, 3, збірае ўсё неабходнае для пацярпелых ад паводкі на поўдні Польшчы. Патрэбны пітная вада ў бутэльках, сродкі чысціні і гігіены, сухі корм для жывёл.
Прэзідэнт горада Тадэвуш Трускаляскі ацаніў мажлівасць паводкі ў Беластоку на фоне змены клімату:
– Апошняя паводка на Беласточчыне была перад вайной. Рэчка ў нас не вялікая, таму, здаецца, не разліваецца. Калі і бываюць паводкі, то вельмі лакальныя. У нашым выпадку нельга казаць пра паводку. Але мы гатовыя да такіх жорсткіх падзеяў. Наша інфраструктура ва ўсіх гарадах падрыхтавана па 30 літраў на квадратны метр у гадзіну.
Маршалак Падляшскага ваяводства Лукаш Пракорым заахвоціў жыхароў далучацца да збору і прыносіць прадукты ў пункт на аўтастанцыі Нова:
– Мы рэкламуем гэтую ініцыятыву на нашым Facebook. Заахвочваем усіх прасоўваць гэтую акцыю таксама ў Падляшскім ваяводстве ў офісах PKS па ўсім ваяводстве. Збіраем неабходныя рэчы, якія потым даставім у ваяводствы, якія маюць патрэбу. Як ваяводства, мы таксама плануем падтрымаць патрэбныя ваяводствы пэўнай сумай, якую мы рыхтуем, каб мясцовы сейм, які будзе ў наступны аўторак, мог прыняць гэтую суму і перадаць яе патрабуючым рэгіёнам.
Таксама пацярпелым ад паводкі на поўдні Польшчыможна дапамагчы ў офісах дэпутатаў і сенатараў у Беластоку. Зборы арганізуюцца ў офісе Polska 2050 Шымона Галоўні ў Беластоку (ul. Modlińska 6 lok U3) і ў парламенцкім офісе «Права і справядлівасці» на вул. Cieszyńska 3A/305.
Беларускае Радыё Рацыя