8 кастрычніка ў Берліне былі агучаны вынікі новага даклада аб стане нямецкага ляснога фонду. Па словах міністра харчавання і сельскай гаспадаркі ФРГ Джэма Аздэміра, нямецкія лясы ператварыліся ў крыніцу вуглякіслага газу. Пра тое, што гэта за з’ява і ці існуе такая пагроза для лясоў Падляшша, разважае хімік, экс-супрацоўнік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргей Бесараб:
– Чаму павялічылася колькасць выкіду СО2? Таму што на 30 адсоткаў вырасла колькасць так званай валежнай вываратні, якая ўтварыліся ад ураганаў. Гэтыя дрэвы на зямлі гніюць і выдзяляюць СО2. Буралом павінен як мага хутчэй прыбірацца. На яго месцы трэба высаджваць дрэвы, лепш за ўсё хуткарастучыя. Польскія службы вельмі ўважліва глядзяць за сваім лесам і ў тым ліку за Белавежскай пушчай. У адрозненні ад Германіі, у Польшчы глядзяць лепш. І каб ляжала і гніло, я не ўяўляю, як такое можа быць, асабліва ў Польшчы.
Па словах Сяргея Бесараба, у выніку змен клімату і спадарожных ураганаў на Падляшшы можа назірацца паступовае пераўтварэнне хваёвых лясоў у змешаныя, якія спалучаюць хваёвыя і ліставыя пароды дрэў. Пры гэтым ліставыя пароды эфектыўней удзельнічаюць у фотасінтэзе, а яловыя – лепш захопліваюць з паветра узважаныя часцінкі і пыл.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя