BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ці можа дзяржаўная цэнзура вярнуцца ў культуру Еўропы?

У галерэі “Arsenal”, у межах выставы венгерскага мастака Гедэона Горвата, прайшла дыскусія пад назвай “Пра палітычныя інтэрвенцыі ў інстытуцыях сучаснага мастацтва”. У цэнтр увагі трапіла праблема, як і калі дзяржаўная цэнзура ператварае мастацтва ў рамяство.

Пра паказальны кейс Венгрыі распавядае куратар выставы Катажына Ружняк-Шабельска:

– Гедэон Горват выканаў працу на выставу лаўрэатаў конкурсу, дзе яна была адцэнзураваная з гледзішча на ўхвалены ў 2021 годзе ўрадам Орбана закон, які забараняе рэкламу палавых і сексуальных адрозненняў. Мастак выканаў мастацкі аб’ект, які распавядае пра сорам быцця часткай працэсу цэнзуры. А таксама пра тое, як яго саромілі іншыя асобы з мастацкага асяроддзя за тое, што вырашыў узяць удзел у гэтай выставе.

Падчас дыскусіі запрошаныя эксперты і сам венгерскі мастак Гедэон Горват разважалі пра наступствы для сферы візуальнага мастацтва ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе кансерватыўнага павароту і нацыяналістычных тэндэнцый пасля сёлетніх выбараў у Еўрапарламент і Нацыянальны сход Францыі.

Беларускае Радыё Рацыя