BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

„Ці нас тут не любяць”? (Ужо зноў ці яшчэ…)

Цэнтр вывучэння грамадскай думкі (CBOS) ў Польшчы што нейкі час (прыблізна раз у год, але доследы праводзяцца у розныя месяцы) публікуе бюлелетэні – Камунікаты з даследванняў «Адносіны да іншых народаў», Адносіны палякаў, вядома. І ў гэты доследах апытваецца пэўная колькасць польскіх грамадзян (больш за 1100 апытаных) пра іх адносіны да іншых народаў. Апытанні праводзяцца ў 7-балавым маштабе.

І так: ад -3 (тры) абазначае максімальную антыпатыю, ці нежаданне да +3 максімальную сімпатыю, а сярэдзіна шкалы 0 (нуль) абыякавасць. І яшчэ важны адказ – цяжка сказаць.

У публікаваных бюлетэнях маем доследы адносна 18 і ажно да 22 нацый на працягу 30-ці гадоў, ад 1993 па 2023 (проста некаторыя народы былі ўлічаныя ад самага пачатку – суседзі палякаў, іншыя пазней – народы дзяржаў, дзе палякі пачалі падарожнічаць).

Карацей, беларусы былі ад самага пачатку.

Як нас і не толькі нас, пасцерагалі палякі.

Сімпатыя да беларусаў:

Год 1993-19%, 1994-17%, 1997-22%. Нязначны рост сімпатый наглядам ад 2001 года – 26% з невялікім паніжэннем у 2005-ым і далейшым ростам сімпатыі да 34% ў 2008-09 гадах з пікам у 2017-37%. Потым зноў паніжэнне да 21% ў наступным годзе (цяжка сказаць чаму), пік пікаў польскай сімпатыі да беларусаў дасягне ў лютым 2021 года – 47%. У 2022 годзе (але доследы былі зробленыя ў студзені, перад вайнай ва Украіне) сімпатыя палякаў да беларусаў зменшылася да 35%, а за мінулы год вынікі яшчэ гошыя – толькі 24% палякаў адчувала сімпатыю да беларусаў.

Антыпатыя-нежаданне

(Пачнем з апошніх годоў)

У 2023 годзе антыпатыі да беларусаў з боку палякаў выказвала аж 47% апытаных. А два гады раней у 2021 годзе – толькі 17%. Масавыя выступленні супраць рэжыму Лукашэнкі пасля сфальшаваных выбараў і жорсткія рэпрэсіі рэжыму ў дачыненні да сваіх грамадзян выклікалі сімпатыю польскіх суседзяў. Аднак на працягу гэтых 30-ці гадоў: ад 1993 па 2023-ці адсотак нежадання да беларусаў з боку палякаў быў значны. Найменшы ў гадах 2008 да 2022. І так у 2010 – 23%, 2020 – 25%, але ў 90-ых гадах мінулага стагоддзя балансаваў на мяжы 46% – 1997 год да 53% – 1995 год.

А што з салідарнацю да украінцаў (а мо Украіны)?

У сваю чаргу ад 1993 года па 2022 адсотак антыпатыі палякаў да ўкраінцаў быў большы. Было гэта нават 66% у 1994 годзе, па 29% у 2010-ым (супольны чэмпіянат Еўропы па футболе), ці 41% у 2019 годзе

Дарэчы, тут заўважныя цікавыя вынікі. Адсотак апытаных палякаў у дачыненні да украінцаў у 2021 годзе, антыпатыяў – 28%, а сімпатыяў – 43% (перад адкрытым нападам Расеі).

У 2023 гадзе антыпатыяў – 30%, а сімпатыяў 40% (пасля расейскай агрэсіі).

Вельмі падобныя вынікі, якія супярэчаць нават не мору, а хутчэй акіяну інфармацыі, якія то палякі салідарныя, як спачуваюць і як прымаюць украінцаў у іх бядзе! Нешта не так?.

Не адзін польскі публіцыст цвердзіў, што палякі амаль поўнасцю за Украіну, але не абавязкова за украінцаў.

Большы адсотак антыпатый палякаў ад 1994 да 2022 года быў заўсёды да расейцаў, цыганоў, арабаў, у некаторых гадах габрэяў і зрэдку немцаў, чым да беларусаў. Шмат, ці не ўсё памяняла не на нашу карысць сітуацыя пасля ўварвання Расеі ва Украіну і становішча афіцыйнага Менску ў гэтай вайне.

Беларусь прадставіла сваю тэрыторыю для агрэсара.

Праўда, усяго некалькі разоў і толькі на пачатку вайны і не для сухапутных войскаў, але ў дачыненні да Рэспублікі Беларусь былі прынятыя міжнародныя санкцыі ды і ўспрымаць пачалі яе у свеце як агрэсара.

Антыпатыя kontraсімпатыя (Іншыя народы ў вачох палякаў)

Больш антыпатыяў у 2023 годзе было толькі да расейцаў – 76% пры 8% сімпатыі. Менш нежадання палякаў ёсць да палесцінцаў 35% пры 25% сімпатыі, цыганоў 43% пры 22% сімпатыі, да габрэяў – 32% антыпатыі і столькі сімпатыі для іх, туркаў і немцаў па 31% нежадання ды адпаведна па 30 і 40 адсоткаў сімпатыі, а украінцаў 30% пры 40% сімпатыі.

Варта дадаць, што для суседніх літоўцаў у мінулым годзе антыпатыю мела 12% пры 51% сімпатыі, хоць у пачатку 90-тых гадоў мінулага стагоддзя да літоўцаў сімпатыю адчувала 24% – 1994 год ці 34% – 2015 год. Адпаведна нежаданне 43% і 27%.

У сваю чаргу адсотак нежадання ў мінулым годзе складаў для італьянцаў – 5% пры 63% сімпатыі, для чэхаў 7%, пры 61% сімпатыі, для амерыканцаў-6%, пры 65% сімпатыі. Значнае перавышэнне сімпатый ад нежадання ў вачох палякаў маюць яшчэ славакі, французы, англічане, крыху менш венгры, харваты, грэкі.

Змены цягам гадоў

Варта дадаць, што найменшы адсотак нежадання палякі выказвалі да беларусаў у 2021 годзе, толькі 17% пры, як узгадалі раней, 47% сімпатыі ды 28% абыякавасці і 8% – цяжка сказаць. У мінулым годзе цяжка сказаць таксама 8%, а абыякавасць 21%.

Увогуле рубрыкі абыякавасць і цяжка сказаць ад 21% да 28% (11- у выпадку расейцаў) і ад 4% да 12 % (17 – у выпадку эстонцаў і палесцінцаў) для усіх народаў пра якіх было апытанне мала розняцца, хоць разам складаюць каля трэцяй часткі адказаў рэспандэнтаў.

Карацей, калі так доўга мяняліся на лепшыя адносіны палякаў да іншых нородаў, так хутка на горшыя памяняліся яны ў дачыненні да беларусаў, да таго – без віны беларусаў як народа.

Юрка Ляшчынскі, Беларускае Радыё Рацыя