BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ці Падляшша знаходзіцца ў Еўропе?

«Легальна працуючыя замежнікі пакідаюць Падляшша»

Колькасць іншаземцаў, якія легальна працуюць і падлягаюць сацыяльнаму страхаванню ў Польшчы ( ZUS), пастаянна расце. Цяпер гэта амаль 1 мільён 168 тысяч чалавек.

У Падляшскім ваяводстве, аднак, усё наадварот – колькасць застрахаваных іншаземцаў зменшылася.

У перыяд са жніўня па снежань 2023 года на Падляшшы паменшала на 1170 легальна працуючых замежнікаў.

На канец снежня 2023 года ў ZUS на пенсійным страхаванні і страхаванні па інваліднасці стаяла больш за 1 млн 127 тыс. замежнікаў. З пачатку года іх колькасць павялічылася амаль на 40,4 тысячы.

— Хаця застрахаваных іншаземцаў становіцца ўсё больш па ўсёй краіне, у Падляшскім ваяводстве іх колькасьць паступова змяншаецца. На канец мая 2023 года колькасць легальна працаўладкаваных грамадзян іншых краін, якія працуюць у нашым рэгіёне, перавысіла 30 тысяч чалавек. Цяперашні стан меншы амаль на 2,5 тысячы, – паведамляе рэгіянальны прэс-сакратар ZUS у Падляшскім ваяводстве Катажына Крупіцкая.

На працягу многіх гадоў большасць застрахаваных у Падляшскім ваяводстве паходзяць з Беларусі. На канец жніўня іх было зафіксавана 13,9 тысячы. Аднак варта адзначыць, што з канца мая 2023 года беларусаў па ўсёй краіне стала амаль на 14 тысяч чалавек больш (31 мая 2023 г. — 120 тыс.; 31 жніўня 2024 г. — 134 тыс.). Аднак не на Падляшшы, бо ў маштабе ваяводства за гэты перыяд іх колькасць зменшылася на 1186 чалавек. Гэта каля 8%.

— Наступная па колькасці нацыянальная група на Падляшшы— украінцы. Зараз у ваяводстве легальна занята 8,2 тыс. грамадзян з гэтай краіны. У параўнанні з траўнем мінулага года і цяперашнім станам колькасць гэтых замежнікаў у нашым рэгіёне таксама зменшылася на 820 чалавек, — гаворыць спадарыня Крупіцка. Гэта 10%.

Зменшылася колькасць усіх застрахаваных, то бок тых, што легальна працуюць і падлягаюць сацыяльнаму страхаванню ў Польшчы (ZUS) ў Падляшскім ваяводстве.

Для прыкладу з такіх краін: з Непала (на 175 чалавек), Філіпін (на 85 чалавек), Турцыі (на 53 чалавекі).

Затое павялічылася колькасць працуючых іншаземцаў з іншых краін, такіх як: Калумбія (на 182 чалавекі), Малдова (на 74 чалавекі) і Грузія (на 39 чалавек).

Затое еўрапейцы з заходняй і цэнтральнай частак кантынента не вельмі ахвотна селяцца і працуюць на Падляшшы. Аднак зарэгістраваны 34 застрахаваныя з Германіі, 24 з Італіі, 24 з Вялікабрытаніі, 16 з Іспаніі і 15 з Францыі.

Так што Падляшша ўсё менш прываблівы рэгіён для іншаземцаў. Грамадзяне Беларусі ехалі ў Падляшскае ваяводства з некалькі аснаўных прычын: арганізаванай і вялікай дыяспары, мясцовай свойска-беларускай культуры і працы ды зарплаты за яе. Найбольш прыяждала ў Мазавецкае (Варшава), Падляшскае, Паморскае (Гданск), Ніжнесілезскае (Уроцлаў), Вялікапольскае (Познань) і Малапольскае (Кракаў).

Проста Падляшша з прычыны працы і платы за яе, не канкурэнтнае з іншымі названымі рэгіёнамі Польшчы, хаця беларусы адчуваюць сябе тут «як дома» – пра гэта не раз чулася ад прадстаўнікоў дыяспары. Да таго, што важнае, Падляшша адзін з больш бяспечных рэгіёнаў у краіне, і гэта для ўсіх пражываючых, без нацыянальнай прынадлежнасці. Аднак гэтай «свойскасці» і бяспекі на вуліцы ў гаршчок не ўпіхнеш, а жыць трэба.

Юрка Ляшчынскі, Беларускае Радыё Рацыя