BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ці пагражае засуха беламу буслу на Падляшшы?

Падляшша перажывае вясновую засуху — зямля сухая, балоты перасохлі, а з ежай цяжка не толькі сельгаспрадпрыемствам, але і дзікім птушкам. Многія жыхары заўважылі: буслы ходзяць па палях, уздоўж дарог і за трактарамі — шукаюць корм.

Сітуацыю пракаментаваў ад’юнкт кафедры заалогіі Прыродазнаўчага ўніверсітэта ў Пазнані і адзін з каардынатараў Міжнароднага спісу белага бусла Марцін Табулка:

– Тое, што робяць нашы буслы, што раней было адноснай рэдкасцю ў гэты час года, дык гэта тое, што яны ў вельмі вялікай колькасці наведваюць сметнікі. Там яны шукаюць нейкія арганічныя рэшткі. Маніторынг, які мы праводзім паказвае, што на сметніках іх становіцца больш у параўнанні з мінулым сезонам. Такім чынам мы бачым, што ў іх сапраўды пачынае заканчвацца такая натуральная ежа, а ў нас толькі пачатак сезону.

Арнітолаг Марцін Табулка тлумачыць: сёлета некаторыя пары могуць не вывесці птушанят. Гэта натуральная рэакцыя на недахоп ежы. Але дакармліваць буслоў не варта — яны драпежнікі і здольныя самі адаптавацца да складаных умоваў.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара і MSBB