BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ці патрэбная Украіне Курская вобласць?

Курская ці нейкая іншая вобласць РФ Украіне не патрэбныя. Украіна хоча вызваліць свае тэрыторыі ў межах 1991 года, у гэтым перакананы валанцёр украінскай скаўцкай арганізацыі “Пласт”, грамадскі дзеяч Паўло Кобзар:

– Апошнім часам найбольш абгаварваецца курская аперацыя Узброеных сілаў Украіны. Гэта тое, што надае найбольшую надзею, бо апошнім часам жыццё ва Украіне стала больш складаным. Ужо трэці год працягваецца поўнамаштабная вайна і маральныя ды матэрыяльныя рэсурсы паволі вычэрпваюцца.

Поўнамаштабная вайна на ўкраінскай тэрыторыі працягваецца фактычна два з паловай гады. Некалькі тыдняў таму ўкраінскія ўзброеныя сілы пачалі наступаць на тэрыторыю Расейскай Федэрацыі.

Беларускае Радыё Рацыя