Юбілейны ХХ Падляшскі фестываль навукі і мастацтва праходзіць у Беластоку з 10 да 19 траўня.
Сярод іншага ў планетарыі Універсітэта ў Беластоку прайшла лекцыя “Ці пілі кроў польскія вампіры? Уяўленні пра жывых мерцвяках у Польшчы XVI–XVIII ст.”.
Пра літаратурныя карані вобразу вампіраў распавёў прафесар Універсітэта ў Беластоку Роберт Сускі:
– У трэцяй частцы “Дзядоў”, у песні Конрада ідзе пра незалежніцкую польскую думку, як ён хоча змяніць Польшчу на вампірызм. Мова пра тое ў што верылі на землях Польшчы, то бок Рэчы Паспалітай. Трэба памятаць, што Адам Міцкевіч з Вялікага Княства Літоўскага.
Падчас лекцыі таксама разбіралася літаратурна-летапісная спадчына 18-га стагоддзя пра вампіраў ад нарадзінца Падляшша Габрыэля Жачыньскага.
Падрабязная праграма ХХ Падляшскага фестывалю навукі і мастацтва тут: podlaskifestiwal.pl/program/lista-imprez
Беларускае Радыё Рацыя