BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ці плануе Літва закрыць апошнія пункты пропуску на мяжы з Беларуссю?

Новы міністр унутраных спраў Літвы Уладзіслаў Кандратовіч заявіў, што не бачыць неабходнасці закрываць астатнія два памежныя пераходы з Беларуссю: «Каменны Лог» — «Меднікі» і «Беняконі» — «Салечнікі».

© Photo : Valstybės sienos apsaugos tarnyba (VSAT)

«Абмеркаванне неабходнае. Вядома, гэта адказнасць Міністэрства замежных спраў, але трэба разумець, што тое, што засталося, — гэта і міжнародныя абавязацельствы», – заявіў Кандратовіч. Ён растлумачыў, што па «пэўных калідорах» перавозкі ідуць не толькі ў Беларусь і Расею, «але і далей». Пры гэтым міністр мяркуе, што кантроль на памежных пунктах «павінен быць узмоцнены […] як з-за парушэння санкцый, так і з-за магчымага, скажам так, уезду непажаданых асоб у Шэнген».