BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ці прысвояць званне Героя Украіны беларусу Дзмітрыю Рубашэўскаму?

Петыцыя пра прысваенне пасмяротнага звання Героя Украіны беларускаму добраахвотніку Дзмітрыю Рубашэўскаму сабрала неабходныя 25 тысяч подпісаў і чакае разгляду ў прэзідэнта Украіны.

Кажа кіраўнік дабрачыннага фонду “Вольная Беларусь”, які і ініцыяваў петыцыю, Аляксей Францкевіч:

– Рубашэўскі Зміцер з пазыўным “Ганс” – герой, якога шмат хто ведае ва Украіне. Гэта, скажам так, пачатак шляху, бо ва Украіне на жаль няма закону, які б дазваляў узнагароджваць пасмяротна званнем Героя Украіны не грамадзян Украіны. Гэта петыцыя зараз на разглядзе ў прэзідэнта Украіны, прэцэдэнты такія ва Украіне ўжо ёсць. Мы спадзяёмся, што прэзідэнт Украіны ўсё ж такі прыме гэту петыцыю.

Адпаведна дабрачынны фонд “Вольная Беларусь” звяртаецца за падтрымкай і другой петыцыяй пра прысваенне пасмяротна Звання Героя Украіны Эдуарду Лобаву. Фонд просіць прадстаўнікоў беларускіх дыяспар і медыя распаўсюджваць інфармацыю пра подзвіг беларускага героя. Петыцыю могуць падпісаць толькі грамадзяне Украіны.

Тэкст петыцыі.

Беларускае Радыё Рацыя