
ЗША заявілі, што маюць інфармацыю аб тым, што каля 8 тысяч паўночнакарэйскіх вайскоўцаў цяпер знаходзяцца ў Курскай вобласці Расеі непадалёк ад мяжы з Украінай, і Расея «цалкам мае намер» задзейнічаць іх у баявых дзеяннях супраць украінскіх войскаў. Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен на брыфінгу ў Дзярждэпартаменце заявіў, што Злучаныя Штаты чакаюць адпраўкі вайскоўцаў КНДР на фронт у бліжэйшыя дні. Блінкен паўтарыў, што яны стануць «законнымі ваеннымі мішэнямі», калі іх задзейнічаюць у вайне ва Украіне. Расея навучае паўночнакарэйскіх вайскоўцаў выкарыстанню артылерыі, белабілетнікаў і «базавым дзеянням пяхоты», уключаючы расчыстку траншэяў, «што сведчыць пра поўны намер выкарыстоўваць гэтыя сілы ў франтавых аперацыях», адзначыў Блінкен на брыфінгу. На ягоную думку, тое, што Расея звяртаецца да паўночнакарэйскіх войскаў, ёсць прыкметай яе адчаю й слабасці.
Беларускае Радыё Рацыя






