Беларускі экс-добраахвотнік палка Каліноўскага Аляксандр Клачко з пазыўным “Кусь” зладзіў прэзентацыю ўласнага аднайменнага брэнда ў віленскай краме А2.прынт. Мерапрыемства было прымеркавана да Дня беларускай вайсковай славы.
Далучылася да сустрэчы і лідарка беларускіх дэмакратычных сілаў Святлана Ціханоўская. Кажа ўдзельніца сустрэчы, супрацоўніца крамы і былая беларуская палітзняволеная Алеся Буневіч:
-Нам вельмі прыемна, што спадарыня Ціханоўская адгукнулася на запрашэнне. І прыйшла да нас не толькі каб пабачыць краму, але і паўдзельнічаць у прэзентацыі брэнда і канцэпцыі «Кусь». Таму што гэта нашая супраца з Аляксандрам Клачко, якая, спадзяемся, атрымае распаўсюд пэўны і атрымае падтрымку. Сама канцэпцыя мае на ўвазе не толькі словы, але і дзеянні і ў тым ліку дапамогу.
10% прыбытку ад продажу сувеніраў і прадукцыі з лагатыпамі пад брэндам «Кусь» будзе перадавацць беларускім добраахвотнікам і валанцёрам.
Адрас крамы А2.прынт: Vilnius, Pilies g. 6.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Фота з архіва Алесі Буневіч і Офіса Святланы Ціханоўскай