Святлана Ціханоўская назвала правакацыяй рэжыму і спробай распаліць міжнацыянальную варожасць тое, што адбылося ў беларускай краме Kropka у Вільні. Лідарка заявіла, што шакаваная нападам на краму.
– Лічу, што гэта чарговая правакацыя рэжыму, каб пасварыць беларусаў і літоўцаў, сфармаваць варожае стаўленне да беларусаў у Літве, а таксама пасеяць пачуццё страху сярод беларускай супольнасці. Гэта нагадвае серыю правакацыйных графіці, якія зʼявіліся ў Вільні раней, калі рэжым распальваў тэму так званага «літвінізму». Важны не толькі сам факт нападу, але і мэтанакіраваная спроба распаліць міжнацыянальную варожасць, – паведамілі Reform.news ў офісе Ціханоўскай.

Нагадаем, у ноч на 28 ліпеня невядомыя напалі на краму Kropka, адкрытую ў Вільні экс-палітвязнем Дзмітрыем Фурманавым і яго жонкай Вольгай.






