BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ціханоўская выступіць на ўрачыстасцях у Вільні ў памяць паўстанцаў Каліноўскага

Кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская выступіць на ўрачыстасцях у Вільні ў памяць паўстанцаў 1863-1864 гадоў.

У мемарыяльных мерапрыемствах, якія адбудуцца 21 студзеня, паўдзельнічаюць прэзідэнты Літвы і Польшчы, а таксама амбасадар Украіны.

 “Дарагія беларусы, запрашаю вас далучыцца да гэтага важнага дня — ён будзе днём гонару за нас саміх, за нашую гісторыю, за нашых герояў. Няхай у нядзелю на могілках Росы лунаюць беларускія сцягі!”, — заклікае Святлана Ціханоўская.

Мерапрыемствы ў Вільні прысвечаныя пачатку вызваленчага паўстання ў Беларусі, Польшчы і Літве. На тэрыторыі былога Вялікага княства Літоўскага ім кіраваў Кастусь Каліноўскі.

Беларускае Радыё Рацыя