CreateCulture Space у Літве ў Вільні знаходзіцца пад пагрозай закрыцця. Не стае найперш фінансавання на працягненне дзейнасці. На двухгоддзе ў лістападзе запланаваная развітальная вечарына, але надзеі застаюцца.
Распавядае адна з заснавальніц Надзея Ількевіч:
– У нас скарачаецца фінансаванне, і таму пагроза закрыцця ёсць. Таксама з гэтай нагоды нам трэба перафарматавацца і рабіць больш камерцыйных, устойлівых ініцыятыў. Бо ў нас не было асаблівай бізнес-мадэлі, мы давалі бясплатна ці па вельмі маленькім кошце давалі прастору. Таксама працаваў бясплатны каворкінг.
З бліжэйшых мерапрыемстваў ужо сёння, 2 кастрычніка, пройдзе квіз для дзяцей і дарослых «Шахматы — гульня для ўсіх», 3 кастрычніка будзе Mafia1818: настольная ролевая гульня, 4 кастрычніка пройдзе Dive into the Heart of Playback Theater, а 5 кастрычніка дабрачынны майстар-клас ад hutkasmachnaa.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: createculture.space