
20-га студзеня гэтага года ў Копнай Гуры адкрыўся вальер з зубрамі для наведвання ўсімі ахвочымі. Зараз у вальеры жывуць чатыры зубры, але колькасць іх будзе павялічыцца.

Кажа прадстаўнік Супрасльскага лясніцтва Кшыштаф Лазюк:
– Яны ўтрымліваюцца ў закрытых вальерах, гэта свайго кшталту падстрахоўка. Калі б штосьці здарыцца ў статку зуброў, якія жывуць у Кнышынскай пушчы, якіх больш за 200, то мы маем рэзерв. Найважнейшай мэтай з’яўляецца дзейнасць па захаванні віду. Другой мэтай з’яўляецца магчымасць паказаць людзям зуброў зблізка.
Вальер з зубрамі ў Копнай Гуры адкрыты для наведвання штодня ад 10:00 да 15:00. Уваход вольны.





















Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара






