У галоўнай залі палаца Браніцкіх праходзіць вялікая міжнародная канферэнцыя «Чвэрць стагоддзя пасля Гедройця. Польская стратэгія на наступную дэкаду», арганізаваная факультэтам міжнародных стасункаў Універсітэта ў Беластоку і Таварыствам «Усходняе партнёрства».

І хаця ў афіцыйнай праграме канферэнцыі тэма Беларусі асобна не вылучана, Падляшскі ваявода Яцэк Бжазоўскі запэўніў у зважанні і на беларускае пытанне сёлета, як і ў наступныя гады:
– Думка Гедройця прымальная да Беларусі, Украіны, краін Балтыі і Расеі. Пра гэта сам рэдактар Paris Culture у 1998 годзе казаў, калі атрымліваў ганаровую доктарскую ступень ад Беластока. Варта нагадаць, што ён першы доктар, які атрымаў відавочную і натуральную доктарскую ступень Размова ідзе пра падзеі ў кантэксце Украіны.
Прафесар Алег Латышонак, адзін з найаўтарытэтнейшых даследчыкаў гісторыі і ідэнтычнасці Падляшша, таксама адзначыў значэнне канферэнцыі ў кантэксце сучасных выклікаў:
– Вельмі цікавыя вынікі гэтай канферэнцыі, няма тут нічога асобна пра Беларусь, але ж Беларусь ва Усходняй Еўропе, на ўсход ад Польшчы. А тут ёсць людзі, якія кіравалі дзяржавай, усходняй палітыкай, не толькі ўсходняй. Цікава, што яны скажуць. Сітуацыя вельмі напружаная ў свеце і ў нашым рэгіёне. Трэба думаць, што рабіць.
Міжнародная канферэнцыя ў Беластоку прысвечана пераасэнсаванню інтэлектуальнай і палітычнай спадчыны Ежы Гедройця, а таксама пошуку новых кірункаў польскай стратэгіі ў рэгіёне, дзе пытанні бяспекі і супрацоўніцтва на Усходзе застаюцца ключавымі.
Цалкам матэрыял:










***
У Беластоку 10 снежня праходзiць прадстау́нiчая канферэнцыя, арганiзаваная аддзяленнем мiжнародных стасункау́ Унiверсiтэта у́ Беластоку i Таварыствам Усходняе Партнёрства.

Тэма канферэнцыi, якая праходзiць у галоу́най ау́лi гiстарычнага палацу Бранiцкiх, “Чвэрць стагоддзя пасля Гедройця. Польская стратэгiя на наступную дэкаду”. У канферэнцыi бяруць удзел вядомыя палiтыкi i навукоу́цы, у лiку якiх былы Прэзiдэнт Польшчы Аляксандр Кваснеу́скi.
Прамаўляе Рэктар Унiверсiтэта у́ Беластоку Марыюш Паплау́скi.

Выступае Падляшскi ваявода Яцэк Бжазоу́скi.


Войцэх Сьлешыньскi з уводным дакладам “Чвэрць стагоддзя пасля Гедройця”.


Славамiр Дэмбскi з дакладам на тэму: “Усходняя Еу́ропа у́ польскай стратэгii”.


Выступае Павел Коваль, старшыня Рады па справах супрацы з Украiнай.
Падчас канферэнцыі большасць спікераў так ці інакш закранаюць тэму Беларусі, даецца ў знакі месца нараджэння Ежы Гедройця Мінск-Літэўскі, а зараз сталіца Беларусі – Менск
Спікеры ўказваюць на тое, што павінен быць знойдзены шлях кантакту з Беларуссю ў любых варунках. Асобна ідзе размова пра месца Украіны ў сучаснай палітыцы Польшчы.
Падчас дыскусіі “Якая перспектыва для польска-ўкраінскіх адносін” выступіла даследчыца Багуміла Бердыхоўска. Закрануты пытанне існавання крайне правай партыі Браўна, якая варожа ставіцца да Украіны. Пагроза: боязь уваходзіць у публічную палеміку вакол польска-ўкраінскіх адносін.
Асобна ўзнята пытанне гісторыі Валыні і ролі расейскай прапаганды, якая спрабуе ўплываць на польска-ўкраінскія адносіны.
Кажа гісторык, віцэ-дырэктар Цэнтра Мерашэўскага Лукаш Адамскі: Большасць украінцаў прагне гаварыць з палякамі пра супольную гісторыю і шукаць дыялогу. Цяжка знайсці два народы, якія маюць агульны погляд на гісторыю. Магілы продкаў трэба памятаць і дбаць пра іх, але яны не павінны быць “дарожным мапамі”. Гэта ні да нічога не прывядзе.







На канферэнцыi выступiу́ Прэзiдэнт Аляксандр Квасьнеу́скi (1995-2005). У прамове кажа пра бяспеку рэгіёна і выклікі. Успамінае сустрэчу з Папам Рымскім.
“Ян Павел казаў пра важнасць Украіны для Еўропы і інтарэсы Расеі. Нават з Беларуссю падавалася, што мажліва адносіны, але ўсё затарможана агрэсіяй Расеі ва Украіне.
25 год таму была і важныя бяспекі, адносіны з ЗША, уступленне ў ЕЗ, адносіны з Кітаем, але не так важна як зараз. Зараз бачым рэвалюцыю ў міжнародных стасунках, пра што не мог падумаць нават Гедройць. Назіраем адбудовы новай архітэктуры бяспекі, пачаткам чаго былі тэракты ў ЗША 2001 года. Зараз намячаецца новы цэнтр геапалітыкі – Кітай ідзе ў лідары, Расея з імперскай палітыкай. Жывём у геапалітычным хаосе. Палітыка Пуціна працягнецца ў яго наступніках, тут сумневу няма. Актуальна ядзерная пагроза. Мысленне Расеі можна датаваць станам на 19 стагоддзе.



Адна з пагроз – назіраецца аслабленне ЗША, і гэта пачалося не ад Трампа. І як Еўропе адчуваць сябе, калі гарантыя бяспекі ад ЗША вядзе і да паслаблення Еўропы? Зараз цяжкі і вырашальны момант. І відавочна, Еўропа мае сваіх “траянскіх коняў” ад Расеі: Славакі, Венгрыя, Мелані ад Італіі. Ці трапіць Польшча ў гэты пералік, што стане ўдарам па памяці і спадчыне Ежы Гедройця?
Непакоіць антыўкраінская карта на поле польскай палітыкі. Не хацелася б, каб наступныя прэзідэнцкія выбары сталі месцам, дзе будзе адыгрывацца ўкраінскае пытанне гісторыі. Але люты 2022 павінны быць на першым месцы, калі 4 мільёны чалавек прыйшло на тэрыторыю Польшчы і знайшлі сабе часовы прытулак. Зяленскі павінен прыехаць у Варшаву, гэта быў бы знак і скончыў бы хвалю непаразумення, якое ўзнікае ў паўсядзённым жыцці. Бо пакуль не выпадае казаць пра “справядлівы мір”.
На ўсю сітуацыю ўплывае геапалітычны падзел, хто за Кітай, і хто за ЗША. Прагноз па Кітаі: скончыўся камунізм, патрэбны новы накірунак. І гэта будзе нацыяналізм, як вынік пагроза для Тайваня стаць часткай Кітая.
Да таго ж даецца ў знакі дэмаграфічны крызіс у Польшчы, хісткая сітуацыя на рынку працы.
Трымае Польшчу спадчына Ежы Гедройця. Варта пазбягаць польскага цэнтрызму, гэта абмяжуе перспектывы і будучыню краіны. Варта дапамагаць суседзям у дэмакратычнай барацьбе і эўрапіеацыі“.
Прамова Квасьнеўскага была цёпла сустрэта заляй і працяглымі апладысментамі.














Беларускае Радыё Рацыя






