Цэнтр беларускай культуры запрашае на цыкл сустрэч з пісьменніцай, журналісткай і рэпарцёркай Ганнай Кандрацюк і прэзентацыю яе кнігі „Проста з любові. Рэпарцёрскія партрэты памяці”. У кнізе – збор cямi гісторый пра людзей, якія пакінулі яскравы след у беларускай і польскай культуры: Кастусь Каліноўскі, Ежы Папялушка, св. Марыя (Петручук), Алесь Пушкін, Юрка Гіль, Надзея Артымовіч, Юрый Гумянюк.

Расклад сустрэч:
-19 лістапада – Бельск Падляшскі, Бельскі Дом Культуры | Bielski Dom Kultury. 18:00
-20 лістапада – Гайнаўка, Цэнтр прамоцыі рэгіёна „Чарлёнка” | Centrum Promocji Regionu “Czerlonka”17:00
-21 лістапада – Гарадок, Гмінны Цэнтр Культуры | Gminne Centrum Kultury w Gródku 17:00
23 лістапада – Беласток, Беларускі Хаб “Новая Зямля” / Białoruski Hub “Novaja Ziamla” 16:00
-26 лістапада – Нарва, Гмінная Бібліятэка ў Нарве | Gminna Biblioteka Publiczna W Narwi 17:00
-27 лістапада – Нараўка, Галерэя ім. Тамары Саланевіч у Нараўцы | Galeria Narewka 17:00
Некалькі слоў пра аўтарку:
Ганна Кандрацюк нарадзілася ў 1965 годзе, у Гайнаўцы на Падляшшы. Скончыла Варшаўскі ўніверсітэт. Апублікавала сем кніг: „W stronę Tarasiewicza” (2002), „Царская трызна” (2007), „Дзядоўскае турнэ з Анатолем С.” (2010), „Bіałoruś. Miłość i marazm” (2013), „Па Прыпяці па Нобель” (2017), „У прысценку старога лесу. Гісторыі людзей з Белавежскай пушчы” (2022), „Проста з любові. Рэпарцёрскія партрэты памяці” (2025). Яе кнігі і апавяданні перакладзеныя на польскую і англійскую мовы. Лаўрэатка літаратурных прэмій імя Ежы Гедройца і Алеся Адамовіча.
З 1993 года працуе ў Тыднёвіку беларусаў у Польшчы „Ніва”. Для некалькіх пакаленняў маладых чытачоў у першую чаргу вядомая як рэдатарка дзяіцячага дадатку „Зорка”. Жыве ў Беластоку.






