BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Цыкларыюм Слабада” у Беластоку: з думкамі пра выжыванне і ратаванне прыроды


Беластоцкая Палітэхніка і Галерэя “Арсенал” падчас супольнай прэс-канферэнцыі прадставілі праект “Цыклярыюм Слабада”. Аднайменны аб’ект паўстаў на месцы былой вёскі Слабада і спалучыў перадавыя архітэктурна-ландшафтныя рашэнні для прасторы ў межах змены клімату.

Важнасць праекта адзначыла рэктарка Беластоцкай Палітэхнікі Марта Косяр-Казберук:

-Бачым заангажаванасць і вучняў ліцэю выяўленчага мастацтва, і студэнтаў у стварэнні гэтага месца. Гэта найлепшы элемент навукі для вучняў і студэнтаў. Падрыхтуем гэтае чарговае пакаленне да таго, каб яны дзейнічалі на карысць прыроды.

Усе ахвочыя паглядзець на “Цыклярыюм Слабада” на месцы былой вёскі Слабада ў Беластоку, запрашаюцца на  тэрыторыю кампуса Беластоцкай Палітэхнікі. Урачыстае адкрыццё распачнецца апоўдні, у суботу 12 кастрычніка.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя