BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чым займаецца беларуская дыяспара Канады?

Удзел у сумесных акцыях з прадстаўнікамі ўкраінскай дыяспары, мерапрыемствы, накіраваныя на ўзмацненне нацыяльнай свядомасці, дапамога ўкраінскім і беларускім ваярам ва Украіне. Гэта далёка не ўсе важныя накірункі дзейнасці на бягучы момант для прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Канадзе.

Распавядае беларуская грамадская дзяячка Марыя Разумава:

– Па-першае, як і заўсёды ўсё ж такі пытанне нашай сапраўднай незалежнасці, а не такой, якую мы бачым сёння. То бок гэта дапамога ўкраінцам і беларусам, якія зараз прымаюць удзел у вайне супраць Расеі, бо я лічу гэта нашым галоўным ворагам і тым, хто стаіць паміж намі і нашай незалежнасцю. Дапамога тым, хто змагаецца ў будзь якім выглядзе.

Марыя Разумава дадала, што зараз Беларусь для жыхароў Канады не такая цікавая як сітуацыя ва Украіне ці на Бліжнім Усходзе. Таму прадстаўнікам дыяспары самастойна прыходзіцца падтрымліваць інтарэс праз правядзенне акцый ці фінансавыя зборы.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя