BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чым займаецца беларуская дыяспара ў Эстоніі?

Падтрымка Украіны, украінцаў і беларускіх ваяроў, сумеснае адзначэнне зімовых святаў ды дапамога беларускім палітвязням, у тым ліку напісанне лістоў і паштовак за краты. Такія актыўнасці цяпер маюць прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Эстоніі.

Падрабязней распавяла беларуска Ірына Шпак:

–  У апошнія два месяцы тое, што мы рабілі, я падзяліла на тры галоўныя накірункі – гэта падтрымка палітзняволеных, падтрымка Украіны і нейкія агульныя справы з украінскай дыяспарай тут. І, канешне, прыцягванне ўвагі да беларусаў, беларускай дыяспары ў Эстоніі і Беларусі і яе становішча ўнутры краіны.

Беларуска Ірына Шпак дадала, што адным з важных накірункаў для беларусаў Эстоніі застаецца актуальнасць беларускай тэмы ў медыя. Асабліва на фоне так званых прэзідэнцкіх выбараў.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя