Правядзенне сустрэч на палітычныя тэмы і арганізацыя акцыяў, сустрэча са Святланай Ціханоўскай, прысвячэнне ўвагі тэме дакументаў і легалізацыі. Такімі самымі важнымі накірункамі для беларускай дыяспары ў Фінляндыі на сённяшні момант лічыць адзін з яе лідараў Кірыл Кірылаў:
– На сёння ў нас неяк так актывізавалася наша дыяспара, вельмі шмат новых людзей да нас прыходзяць. Гэта мне падаецца добра і дзіўна адначасова. І да нас завітвала Святлана Ціханоўская, і на сустрэчу прыйшло вельмі шмат людзей.
Кірыл Кірылаў дадаў, што нягледзячы на тое, што з моманту падзеяў 2020 года прайшло ўжо пяць гадоў, у дыяспары з’явіліся новыя актыўныя сябры, якія ініцыююць мітынгі і акцыі.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






