BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чым займаецца беларуская дыяспара ў Партугаліі?

Камунікацыяй з іншымі дыяспарамі, наладжваннем культурніцкіх сувязяў і развіццём альтэрнатыўных крыніц энергіі цяпер занятыя беларусы ў Партугаліі. У параўнанні з іншымі еўрапейскімі краінамі тут значна менш беларусаў і не заўсёды яны сябе нейкім чынам пазначаюць, — распавёў прадстаўнік беларускай дыяспары Міхаіл Ананьін:

– Мы беларусы і ў гэтыя часы, калі наша краіна нібы заблакаваная, мы адчуваем сувязь з беларусамі, з беларускай культурай і ўсім, што беларусы робяць, дзе беларусы актыўнічаюць. Таму ў гэтай дыяспары, у іншых дыяспарах людзі займаюцца рознымі праектамі, перадаюць інфармацыю, беларускае грамадства жыве.

Беларус Міхаіл Ананьін звярнуў увагу на тое, што асабліва актыўна беларусы збіраюцца ў Партугаліі на культурніцкія мерапрыемствы. Напрыклад, звязаныя з беларускімі традыцыйнымі святамі — Калядамі, Гуканнем вясны, Купаллем.

Беларускае Рады Рацыя